Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/02/01/446689_446690/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:19
01.02.2011 21:10 Палітыка

Санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў "Лідская лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" набудуць моц 11 лютага

Мінск, 1 лютага. Уведзеныя Злучанымі Штатамі санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў "Лідская лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" набудуць моц 11 лютага, паведаміў сайт Казначэйства ЗША.

31 студзеня Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў аб пашырэнні візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і аднаўленні санкцый у дачыненні да вышэйназваных прадпрыемстваў.

У гэты ж дзень Еўрасаюз зацвердзіў спіс 158 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін-членаў.

Гэтыя дзеянні сталі рэакцыяй на разгон дэманстрацыі ў Мінску вечарам 19 снежня і шматлікія арышты яе ўдзельнікаў.

МЗС Беларусі раскрытыкаваў рашэнні ЕС і ЗША. Падобную пазіцыю выказала і расійскае знешнепалітычнае ведамства.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239