Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/02/04/447514_447526/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:57
04.02.2011 15:26 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне кіраўніка канцэрна "Белнафтахім", кіраўнікоў некалькіх райвыканкамаў і шэрагу іншых чыноўнікаў

Мінск, 4 лютага. Аляксандр Лукашэнка 4 лютага разгледзеў шэраг кадравых пытанняў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт, у прыватнасці, даў згоду на прызначэнне: Ігара Жыліна — старшынёй канцэрна "Белнафтахім"; Аляксандра Гур'янава — намеснікам міністра замежных спраў; Аляксандра Авяр'янава — дырэктарам дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў.

Апрача таго, прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Мікалая Зайчанкі (былы міністр эканомікі) намеснікам генеральнага сакратара Еўразійскай эканамічнай супольнасці; Івана Бамбізы (былы намеснік прэм'ер-міністра) — намеснікам дзяржаўнага сакратара — членам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы; Ганны Дзяйко (былы міністр па падатках і зборах) — намеснікам дзяржаўнага сакратара — членам пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы; Міхаіла Савянка — намеснікам начальніка дэпартамента фінансаў і бюджэтнай палітыкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы; Мікалая Лузгіна — першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі; Сяргея Калечыца — членам праўлення Нацбанка.

Прэзідэнт таксама пагадзіўся на прызначэнне Андрэя Худыкі намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама; Аляксандра Астроўскага — старшынёй Лідскага райвыканкама; Мікалая Розума — старшынёй Воранаўскага райвыканкама; Івана Крахмальчыка — старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама; Анатоля Маркевіча — старшынёй Навагрудскага райвыканкама; Аляксандра Замжыцкага — першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама; Аляксандра Пазняка — старшынёй Полацкага гарвыканкама; Валянціна Міхневіча — членам Гродзенскага аблвыканкама.

Са згоды прэзідэнта Васіль Казакевіч прызначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання; Антон Кудасаў — намеснікам міністра эканомікі; Алег Сільвановіч — дырэктарам дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры; Віктар Марціновіч — намеснікам дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю; Ягор Сіняк — намеснікам дырэктара дэпартамента — начальнікам папярэдняга расследавання дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю; Сяргей Барысёнак — генеральным дырэктарам дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка"; Руслан Саракавой — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельскае ВА "Крышталь"; Аляксандр Шарак — генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белмедтэхніка"; Сяргей Анкуда — рэктарам установы адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж"; Максім Гальпяровіч — галоўным рэдактарам часопіса "Беларускі гістарычны часопіс" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне".

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН