Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/03/15/456413_456420/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 16:44
15.03.2011 19:46 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

Тэрмін рэзервавання сродкаў на куплю замежнай валюты на біржавых таргах павялічаны да 30 дзён

Мінск, 15 сакавіка. У адпаведнасці з рашэннем праўлення ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" з 16 сакавіка 2011 года тэрмін рэзервавання сродкаў у беларускіх рублях на куплю замежнай валюты на біржавых таргах часова павялічваецца да 30 каляндарных дзён.

Як гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка, мэтай прынятага рашэння з'яўляецца кансалідацыя асноўнага аб'ёму попыту і прапановы суб'ектаў гаспадарання на пазабіржавым валютным рынку. "Гэта дазволіць павялічыць ролю рынкавых механізмаў выраўноўвання попыту і прапановы, што прывядзе да зніжэння аб'ёмаў і павышэння эфектыўнасці палітыкі інтэрвенцый Нацыянальнага банка на ўнутраным валютным рынку, а таксама павялічыць магчымасці па больш эфектыўным размеркаванні і выкарыстанні валютных рэсурсаў у эканоміцы", — адзначаецца ў паведамленні.

Пры гэтым Нацбанк падкрэслівае магчымасць свабоднай куплі замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання як на біржавым, так і на пазабіржавым рынку, а таксама "свабоднага распараджэння наяўнымі валютнымі рэсурсамі і валютнай выручкай, што паступае, для разлікаў па абавязацельствах у межах правядзення знешнегандлёвых і фінансавых аперацый".

"Бесперабойнае задавальненне попыту насельніцтва на замежную валюту будзе забяспечвацца банкамі як за кошт уласных сродкаў, так і пры неабходнасці шляхам набыцця для гэтых мэт замежнай валюты ў Нацыянальнага банка", — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239