Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/03/24/by_media_suizid-press/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
24.03.2011 13:16 Відэа, Грамадства

Тры чвэрці суіцыдаў у Беларусі ўчыняюць мужчыны

За апошнія гады колькасць суіцыдаў зменшылася з 28,4 да 26,1 на 100 тыс. насельніцтва, паведаміў на прэс-канферэнцыі 23 сакавіка дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Сяргей Ігумнаў.

"Безумоўна, гэта трагічныя лічбы, але раней у Беларусі былі гады, калі колькасць суіцыдаў у абсалютных лічбах дасягала 3,5 тыс. чалавек", — сказаў спецыяліст. Ігумнаў зазначыў, што славянскія краіны былога СССР — Расія, Беларусь і Украіна — застаюцца ў ліку сусветных лідараў па суіцыдальных паводзінах. Лідарам з'яўляецца Літва, дзе паказчык суіцыдаў дасягае 46—48 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Паводле разлікаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, дзяржава адносіцца да краін з высокім узроўнем суіцыдаў, калі гэты паказчык вышэйшы за 20 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва.

За 2010 год у Беларусі больш як 77% самазабойстваў учынены працаздольным насельніцтвам. У нашай краіне, як і ў большасці краін Еўропы, мужчыны складаюць тры чвэрці ад агульнай колькасці суіцыдэнтаў. Найбольш суіцыданебяспечны ўзрост — ад 40 да 59 гадоў у мужчын і старэй за 69 гадоў — у жанчын. Спецыялісты падкрэслілі, што сярод самазабойцаў пераважаюць жыхары сельскай мясцовасці.

Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН