11.04.2011 18:21 Грамадства
У мінскім метро адбыўся выбух

Мінск, 11 красавіка. Прыблізна а 18-й гадзіне ў мінскім метрапалітэне адбыўся выбух. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося на станцыі "Кастрычніцкая".
Карэспандэнт БелаПАН, які знаходзіцца каля Палаца прафсаюзаў, перадае з месца падзей, што людзі выходзяць з пераходу з акрываўленымі тварамі і рукамі. Сам пераход задымлены.
Прыехалі пажарныя машыны, аўтамабілі міліцыі і хуткай дапамогі.
Прыехалі пажарныя машыны, аўтамабілі міліцыі і хуткай дапамогі.