Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/04/11/462865_462867/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 09:51
11.04.2011 22:13 Грамадства

У выніку выбуху ў метро загінула 11 чалавек

Мінск, 11 красавіка. У выніку выбуху ў метро загінула 11 чалавек, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на экстраннай нарадзе ўвечары 11 красавіка.

Як паведаміў журналістам начальнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, выбух адбыўся на пероне станцыі метро "Кастрычніцкая" ў 17.55 каля другога вагона цягніка. Ён не ўдакладніў, у які бок накіроўваўся цягнік, аднак раней паведамлялася, што цягнік рухаўся да станцыі "Інстытут культуры".

На месцы выбуху працягваюць працаваць супрацоўнікі Генпракуратуры і МУС. Уся сталічная міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым службы. ГУУС заклікае грамадзян быць пільнымі.

Цяпер вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы, паведаміў Ластоўскі. "Яе кваліфікацыю цяпер я паведаміць не магу. Адпрацоўваюцца розныя версіі", — дадаў ён.

У бальніцу хуткай дапамогі дастаўленыя 22 чалавекі, усяго пацярпела 126 грамадзян.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН