Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/06/05/475576/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 06:06
05.06.2011 12:00 Эканоміка, Фінансы

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС ухваліў выдзяленне Беларусі крэдыту

Мінск, 5 чэрвеня. Міністры фінансаў краін — удзельніц ЕўрАзЭС на пасяджэнні ў Кіеве 4 чэрвеня ўхвалілі выдзяленне Беларусі крэдыту з антыкрызіснага фонду гэтай арганізацыі.
Агульная сума крэдыту складзе 3 млрд. долараў ЗША. 1,2 млрд. будзе выдзелена ў 2011 годзе (першы транш — 800 млн. — на працягу найбліжэйшага тыдня), 0,8 млрд. — у 2012 годзе, 1 млрд. — у 2013-м, паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрый Пяскоў, словы якога прыводзіць РІА Новости.

"Пасля прыняцця рашэння прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам інфармаваў яго аб дэталях прынятага рашэння, а таксама абмеркаваў з ім розныя нюансы рэалізацыі беларускай стабілізацыйнай праграмы і расійска-беларускага супрацоўніцтва ў гэтым кантэксце", — адзначыў Пяскоў.

Як заявіў віцэ-прэм'ер — міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын, крэдыт выдаецца на 10 гадоў па плаваючай стаўцы 4,1% гадавых. Паводле яго слоў, прыватызацыя беларускіх актываў на 7,5 млрд. долараў на працягу трох гадоў засталася адной з умоў выдзялення Мінску крэдыту. "Асноўным фактарам прытоку капіталу з'яўляецца прыватызацыя, таму ёсць і прыватызацыйныя ўмовы, яны звязаныя з тым, каб на працягу трох гадоў прыватызаваць маёмасць на суму 7,5 млрд. долараў — па 2,5 млрд. у год. Гэтая ўмова, безумоўна, захаваецца", — сказаў Кудрын.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239