Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/06/09/476630_476655/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 07:38
09.06.2011 15:56 Палітыка, Грамадства

"Прэмія свабоды" будзе ўручана 10 чэрвеня БАЖ, праваабарончаму цэнтру "Вясна" і "Свабоднаму тэатру"

Мінск, 9 чэрвеня. 10 чэрвеня падчас Вроцлаўскага глабальнага форуму адбудзецца ўручэнне "Прэміі свабоды", якую прысуджае Атлантычны савет (ЗША).

Сярод лаўрэатаў прэміі сёлета тры арганізацыі з Беларусі — Беларуская асацыяцыя журналістаў, незарэгістраваны праваабарончы цэнтр "Вясна" і "Свабодны тэатр".

Як паведамляе прэс-служба Атлантычнага савета, "Прэмія свабоды" прысуджана ўсяму беларускаму народу ў сувязі з "рэпрэсіямі, што выклікаюць занепакоенасць" у краіне. Гэтыя тры арганізацыі выбраны як прадстаўнікі народа Беларусі за іх барацьбу за дэмакратыю, зазначаецца ў паведамленні.

Прэмія таксама будзе ўручана амерыканскаму сенатару Джону Маккейну, міністру замежных спраў Польшчы Радославу Сікорскаму, прэм'ер-міністру Малдовы Уладзіміру Філату, а таксама  легендарным актывістам польскага руху "Салідарнасць" і заснавальнікам "Газеты выборчай" Хелене Лучыве і Адаму Міхніку. Яшчэ адным лаўрэатам прэміі стала блогер з Егіпта Эсра Абдэль Фатах.

Вроцлаўскі глабальны форум праходзіць з 9 па 11 чэрвеня. У ім бяруць удзел больш як 250 палітыкаў, дыпламатаў і экспертаў з розных краін.

Даведка БелаПАН. Атлантычны савет — арганізацыя, якая была заснаваная ў 1961 годзе ў ЗША і займаецца пытаннямі міжнароднай палітыкі і бяспекі, еўрапейскай інтэграцыі. Яна аб'ядноўвае шэраг грамадзянскіх ініцыятыў, якія падтрымліваюць ідэі НАТО.

"Прэмія свабоды" ўручаецца з 2009 года. Сярод яе лаўрэатаў — дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, кіраўнік МЗС Германіі Гіда Вестэрвеле, экс-прэзідэнты Польшчы і Чэхіі Лех Валенса і Вацлаў Гавел, кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, кубінская праваабарончая арганізацыя "Жанчыны ў белым".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН