Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/09/08/by_media_suicid/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:57
08.09.2011 16:25 Відэа, Грамадства

Часцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросце 40—59 гадоў, схільныя да ўжыванню алкаголю

Часцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросце 40—59 гадоў, схільныя да ўжывання алкаголю. Пра гэта заявіў 8 верасня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню прадухілення самагубстваў, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Сяргей Ігумнаў.

"Гэта не значыць, што суіцыдэнты з'яўляюцца алкаголікамі пагалоўна, але, паводле даных судова-медыцынскай экспертызы, у крыві 60% трупаў асоб, якія загінулі з прычыны суіцыду, выяўляюцца значныя дозы алкаголю", — удакладніў Ігумнаў.

Разам з тым у Беларусі цяпер адзначаецца ўстойлівае зніжэнне ліку суіцыдаў, заявіла галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Ірына Байкова.

"Пік суіцыдаў назіраўся ў 96-м годзе, калі ў краіне гэты паказчык склаў 35,8 выпадку на 100 тысяч насельніцтва, з таго моманту пачынаецца некаторае зніжэнне. У 2006 годзе мы ўпершыню знізілі гэты паказчык — менш як 30 на сто тысяч, летась ужо зафіксавана 26,1 выпадку суіцыду на 100 тысяч насельніцтва", — расказала Байкова.

Відэа Паўла Падабеда, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН