Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/10/10/502466_502467/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:47
10.10.2011 19:29 Эканоміка

У 2012 годзе венесуэльска-беларускае СП плануе здабыць 1,5 млн. тон нафты

Гомель, 10 кастрычніка. У 2012 годзе венесуэльска-беларускае СП плануе выйсці на аб'ём здабычы 1,5 млн. тон нафты.

Як паведамляе прэс-цэнтр ВА "Беларуснафта", новыя магчымасці адкрыліся дзякуючы павелічэнню колькасці плошчаў, на якіх спецыялісты сумеснага прадпрыемства вядуць здабычу вуглевадароднай сыравіны. У Венесуэле падчас працы беларуска-венесуэльскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва падпісаны мемарандум аб далучэнні да СП "Петралера БелаВенесалана" яшчэ двух нафтавых радовішчаў — Лама-1 і Лама Лага, што на возеры Маракайба. Такім чынам, сумеснае прадпрыемства будзе весці распрацоўку дзевяці радовішчаў нафты. Гэта дазволіць павялічыць аб'ём здабычы вуглевадароднай сыравіны з 1 да 1,5 млн. тон у год.

"Падчас пасяджэння камісіі венесуэльскім бокам высока ацэнена эфектыўнасць дзейнасці ў Венесуэле СП па сейсмаразведачных работах "Сісміка БелаВенесалана". Спецыялісты гэтага прадпрыемства закончылі работы на плошчах Баяка, Мантэкаль, Петраседзеньё. Зараз праводзяць сейсмаразведку аб'екта Петрамакарэа", — зазначаецца ў паведамленні.

Падчас працы камісіі дасягнута дамоўленасць прадоўжыць супрацоўніцтва і па іншых праектах нафтавай сферы: у арганізацыі працы створанага ў жніўні 2011 годзе СП па свідраванні і рамонце свідравін, а таксама ў падрыхтоўцы да здабычы нафты на блоку Хунін-1.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН