Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/10/28/by_media_maz_ph/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 09:20
28.10.2011 15:46 Фота

Мінскі аўтазавод прадставіў навінку 2011 года — школьны аўтобус малога класа "МАЗ 241"

    Паглядзець Паглядзець
28 кастрычніка на ААТ "МАЗ" адбылася прэзентацыя заводскіх навінак 2011 года, сярод іх і школьны аўтобус малога класа "МАЗ 241".

Аўтобус створаны спецыяльна для перавозкі дзяцей і адпавядае ўсім нормам бяспекі. Ён мае яркі жоўты колер, адметны надпіс на борце — "Школьны". Абсталяваны спецыяльнымі сядзеннямі з рамянямі бяспекі. Прадугледжаны парэнчы і багажныя паліцы для перавозкі ранцаў. Яшчэ адна важная дэталь: аўтобус развівае хуткасць не больш за 60 км/гадз.

Серыйную вытворчасць школьных аўтобусаў на заводзе плануюць пачаць у наступным годзе. Заказы на новы аўтобус ужо паступілі з Расіі і іншых краін СНД. Аднак плануецца, што першы аўтобус застанецца ў Беларусі і будзе перададзены Міністэрству адукацыі.

На здымках:
2—4 — вадзіцель-выпрабавальнік МАЗа Мікалай Філіпавец рыхтуе навінку да прэзентацыі.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН