Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/10/28/by_media_maz_v1/
Дата раздрукоўкі: 17.10.2019 08:53
28.10.2011 15:49 Відэа, Грамадства

МАЗ прадставіў школьны аўтобус малога класа і іншыя новыя мадэлі аўтатэхнікі

28 кастрычніка на Мінскім заводзе адбылася прэзентацыя новай тэхнікі, створанай канструктарамі прадпрыемства.

Сярод іх — школьны аўтобус малога класа "МАЗ-241", аснашчаны рухавіком Еўра-4 вытворчасці Мінскага маторнага завода. Аўтобус створаны спецыяльна для перавозкі дзяцей і адпавядае ўсім нормам бяспекі. Яркі жоўты колер, адметныя надпісы і пробліскавыя маячкі робяць яго прыкметным на дарозе. Машына абсталявана спецыяльнымі сядзеннямі з надзейнымі рамянямі бяспекі. Прадугледжаны парэнчы і багажныя паліцы для перавозкі партфеляў і ранцаў. 67% камплектуючых і матэрыялаў, выкарыстаных у новай распрацоўцы, айчыннай вытворчасці. Серыйную вытворчасць школьных аўтобусаў плануецца наладзіць у наступным годзе.

Былі таксама прадстаўлены седлавы цягач "МАЗ-5440В9", трохвосевы самазвал "МАЗ-6501W6", бартавы аўтамабіль "МАЗ-4371W1", прызначаны для гарадскіх і прыгарадных перавозак, іншая сучасная тэхніка. Гэтыя аўтамабілі могуць быць аснашчаныя рухавікамі Мінскага, Яраслаўскага маторных заводаў ці транснацыянальнай кампаніі Cummins.
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН