Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/11/06/by_media_listapad_otkr/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:31
06.11.2011 13:41 Фота

Праграму "Лістапада-2011" адкрыў фільм "Алена" расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава

    Паглядзець Паглядзець

Праграму Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2011" адкрыла карціна расійскага рэжысёра Андрэя Звягінцава "Алена". Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася вечарам 5 лістапада ў сталічным Палацы Рэспублікі.

На цырымоніі адкрыцця міністр культуры Павел Латушка зачытаў прывітанне ўдзельнікам фестывалю ад імя Аляксандра Лукашэнкі і назваў уладальніка спецыяльнага прыза прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" — яго сёлета ўдастоены народны артыст Украіны і СССР Багдан Ступка. Украінскі акцёр па стане здароўя не змог прыехаць на кінафестываль, таму ўзнагароду яму перадасць пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў.

Цяперашні фестываль сабраў кінематаграфістаў больш чым з 30 краін. Акрамя таго, у якасці ганаровых гасцей на гэтым кінафестывалі прысутнічаюць такія артысты, як Кахі Каўсадзэ, які сыграў ролю Абдулы ў кінастужцы Уладзіміра Матыля "Белае сонца пустыні", акцёр, рэжысёр і літаратар Веніямін Смехаў і яго дачка — актрыса, спявачка і тэлевядучая Аліка Смехава, іншыя вядомыя дзеячы культуры.

На форуме будзе прадстаўлена прыкладна 70 карцін. З 6 лістапада пачнуцца кінапаказы ў кінатэатрах "Цэнтральны", "Перамога", "Дом кіно", "Піянер", а таксама ў малой зале Палаца Рэспублікі і відэакомплексе "Цэнтр-відэа".

"Лiстапад" — найбуйнейшы кінафорум Беларусі, на які штогод запрашаюцца прафесіяналы і аматары кінематографа. Сёлета ён пройдзе па 12 лістапада. Праграма фестывалю складаецца з трох секцый: ігравога, дакументальнага і дзіцячага кіно.

Заснавальнікамі "Лiстапада" з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, Белтэлерадыёкампанія, Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", а таксама Беларускі відэацэнтр і Беларускі саюз кінематаграфістаў.

На здымках:
1,9 — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька;
2 — расійская актрыса Вольга Кабо;
4 — Павел Латушка перадае спецпрэмію прэзідэнта паслу Украіны Віктару Ціханаву;
5 — Веніямін і Аліка Смехавы;
6 — Кахі Каўсадзэ;
7 — Андрэй Звягінцаў.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН