Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/11/15/510165_510170/
Дата раздрукоўкі: 22.03.2019 01:34
15.11.2011 13:25 Эканоміка

Выручка ЗП "Вэлком" па выніках трэцяга квартала склала 506,1 млрд. рублёў

Мінск, 15 лістапада. Па выніках дзевяці месяцаў 2011 года выручка ЗП "Вэлком" склала 1 трлн. 297 млрд. рублёў, з іх 506,1 млрд. — па выніках трэцяга квартала, паведаміла прэс-служба аператара сотавай сувязі.

Прыбытак да выліку расходаў па працэнтах, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэнняў (EBITDA) — 588,4 млрд. рублёў, з якіх 222 млрд. — за трэці квартал.

Колькасць абанентаў velcom склала 4 мільёны 532 тысячы. Колькасць карыстальнікаў мабільнага інтэрнэта вырасла на 8,8% у параўнанні з папярэднім кварталам і дасягнула 830 тысяч.

Як падкрэслілі ў кампаніі, нягледзячы на дэвальвацыю і чаканы ўзровень інфляцыі больш за 118%, кошт паслуг сувязі ЗП "Вэлком" павялічыўся ўвогуле ўсяго на 30%. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам колькасць спажываных хвілін вырасла на 13,4%, а аб`ём трафіка — на 246,6%.

Доля рынку ЗП "Вэлком" па выніках справаздачнага перыяду павялічылася да 41,3%, пакрыццё засталося на ранейшым узроўні — 95,3% тэрыторыі Беларусі, на якой жыве 100% гарадскога насельніцтва, пранікненне вырасла на 0,6% і дасягнула 116%.

Даведка БелаПАН.
Кампанія "Вэлком" (velcom) была створана ў 1998 годзе як сумеснае беларуска-кіпрскае прадпрыемства "Мабільная лічбавая сувязь". У кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group аб`явіла аб дасягненні пагаднення аб куплі 70% кіпрскай SB Telecom Ltd. прыкладна за 730 млн. еўра. Пакупніком выступіла падраздзяленне Telekom Austria па мабільнай сувязі — mobilkom austria. У маі 2008 года аператар змяніў назву на ЗП "Вэлком". У кастрычніку 2010 года Telekom Austria Group выкупіла астатнія 30% акцый velcom за 335 млн. еўра.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН