Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/12/01/by_media_vyshe_neba_ph/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 09:51
01.12.2011 16:00 Фота

У Дзень барацьбы са СНІДам стваральнікі першага беларускага маладзёжнага серыяла "Вышэй за неба" паказалі першыя кадры карціны

    Паглядзець Паглядзець

1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, стваральнікі першага беларускага маладзёжнага серыяла "Вышэй за неба" паказалі першыя кадры знятага кінаматэрыялу.

Першы двухмоўны фільм (героі размаўляюць па-руску і па-беларуску) пра сучасную беларускую моладзь і культуру "Вышэй за неба" здымаецца ў межах праграмы развіцця ААН пры супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на сродкі гранту Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Рэжысёрам праекта выступіў Дзмітрый Марынін.

Паводле слоў аўтара сцэнарыя і крэатыўнага прадзюсара праекта Андрэя Курэйчыка, натурныя здымкі ўжо завяршыліся, а наступны блок здымачнага працэсу працягнецца ў памяшканнях. Курэйчык паведаміў, што знята ўжо дзве трэція неабходнага матэрыялу.

Раскрываць сюжэтныя тайны праекта стваральнікі першага беларускага маладзёжнага серыяла не спяшаюцца. Вядома толькі, што "Вышэй за неба" пакажа гледачам гісторыю жыцця і кахання мінскага студэнта Мікіты Міцкевіча.

Асаблівасцю праекта з`яўляецца ўдзел у здымках беларускіх знакамітасцей, такіх як былы капітан зборнай Беларусі па футболе Сяргей Штанюк, музыканты Уладзімір Пугач, Георгій Калдун, Аляксандр Памідораў, рэпер Вінсэнт, Дзмітрый Вайцюшкевіч, спявачка Венера, тэле- і радыёвядучыя Яўген Булка, Тамара Лісіцкая, Глеб Марозаў і многія іншыя асобы, якія вызначаюць музычны, літаратурны і культурны працэс у Беларусі ў 2011 годзе.

Завяршэнне здымачнага перыяду чакаецца да Новага года. Прэм`ера запланавана на канец лютага 2012 года.

На здымках:
3 — Андрэй Курэйчык і Дзмітрый Марынін;
4 — рэжысёр Барыс Луцэнка і скульптар Алесь Шатэрнік;
5 — Алег Хаменка і Дзмітрый Вайцюшкевіч;
6 — (справа налева) Андрэй Курэйчык, паэт Андрэй Хадановіч, пісьменніца Марыя Мартысевіч.

Фота БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН