Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/12/02/514324_514325/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:40
02.12.2011 19:47 Палітыка

Лукашэнка ўзнагародзіў пасла КНР Лу Гуйчэна ордэнам Францыска Скарыны

Мінск, 2 снежня. За значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Лу Гуйчэн. Адпаведны ўказ 1 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Ордэн Францыска Скарыны заснаваны пастановай Вярхоўнага савета ў 1995 годзе. Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне: за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветнай дзейнасці, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа; за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі. На 1 студзеня 2011 года ордэнам быў узнагароджаны 141 чалавек.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН