Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/12/14/by_media_1812/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 12:04
14.12.2011 11:39 Фота

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска"

    Паглядзець Паглядзець
13 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылося адкрыццё выставы "Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска". Мерапрыемства прайшло падчас прэзентацыі праектаў, рэалізаваных музеем пры фінансавай падтрымцы кампаніі JTI у 2011 годзе.

"Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 года для Беларусі, многія беларусы дагэтуль звязваюць яе выключна з Расіяй і Францыяй. Гэта выстава павінна данесці да гледачоў аб'ектыўную, гістарычна дакладную карціну падзей на прыкладзе Мінска — праз прызму паўсядзённасці", — паведамілі арганізатары выставы.

Экспазіцыя складаецца з шасці тэматычных раздзелаў, у якія ўваходзяць халодная і агнястрэльная зброя, уніформа, прадметы ваеннага быту, дакументы, карты, медалі, гістарычныя рэканструкцыі і іншыя экспанаты.

Праект арганізаваны на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея пры ўдзеле Віцебскага і Магілёўскага абласных краязнаўчых музеяў, Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя Суворава, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН