Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/12/14/by_media_teatr_mogilev/
Дата раздрукоўкі: 01.04.2020 08:11
14.12.2011 12:48 Фота

Філіял Вялікага тэатра оперы і балета адкрыўся ў Магілёве пастаноўкай "Жызель"

    Паглядзець Паглядзець
У Магілёве адкрыўся філіял Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Пастаноўкай адкрыцця стаў балет "Жызель", паказ якога прайшоў 13 снежня на сцэне Магілёўскага абласнога палаца культуры.

Як зазначыў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка, дзейнасць філіяла адрозніваецца ад звычайных гастроляў тым, што мінскія артысты будуць прыязджаць у Магілёў рэгулярна — адзін-два разы на месяц. Узровень цікавасці гледачоў пакажа, ці трэба сталічную оперу і балет ставіць на магілёўскай сцэне часцей.

Грыдзюшка паабяцаў, што для магілёўскіх гледачоў будуць выступаць салісты оперы і балета першай велічыні, а цэны на білеты тэатра застануцца даступнымі.

Як паведаміла дырэктар ДК Кацярына Красоўская, самыя дарагія білеты на балет "Жызель" каштавалі 50.000 рублёў. Некаторыя пастаноўкі зацікавяць не толькі дарослых, але і юных магіляўчан. "Абавязкова будуць спектаклі для дзяцей. У красавіку мы чакаем балет "Тры парасяці". Рэпертуар будуецца такім чынам, каб усе катэгорыі насельніцтва маглі далучыцца да класічнага мастацтва", — сказала Красоўская.

На здымку 2 — Уладзімір Грыдзюшка.
Фота Дзяніса Васількова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН