Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2011/12/16/by_media_tuzin/
Дата раздрукоўкі: 16.06.2021 15:56
16.12.2011 13:55 Фота

У Мінску прэзентавалі другі альбом з цыкла "Будзьма! Тузін. Перазагрузка"

    Паглядзець Паглядзець
15 снежня ў кафэ "Лофт" адбыўся рэліз альбома "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2", які з`яўляецца працягам праекта, запушчанага ў 2009 годзе.

12 трэкаў з`яўляюцца перапетымі па-беларуску папулярнымі песнямі вядомых музыкантаў, якія выступілі ў падтрымку беларускай мовы. Да ўдзелу ў другой частцы праекта былі запрошаныя "Воплі Відаплясава", Oleg Jagger, "Мумій Троль", Dreamgale, 5diez, Макс Лорэнс, Марыя Тарасевіч, Аляксандр Рыбак, "Смыславыя галюцынацыі", Leon Gurvitch Project, Zdob si Zdub і Алёна Свірыдава. Перакладам кампазіцый на беларускую мову займаліся Алесь Камоцкі, Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка, Уладзімір Лянкевіч і Андрэй Хадановіч.

Шырокай публіцы зборнік прэзентавалі каардынатар культурнай кампаніі Алена Макоўская, аўтар праекта Сяргей Будкін, саліст гурту "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка, перакладчык Уладзімір Лянкевіч. Пасля заканчэння прэзентацыі дыска адбылася этна-дыскатэка, дзіджэем на якой быў Алег Скрыпка.

На здымках:
2 — Алег Скрыпка;
3 — Алена Макоўская.
Фота Надзеі Гацак, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239