Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/01/07/521551_521552/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:45
07.01.2012 13:29 Эканоміка

Канцэрн "Беллегпрам" у 2012 годзе павінен павялічыць экспарт на 10%

Мінск, 7 студзеня. Прадпрыемствы "Беллегпрама" павінны павялічыць экспарт у 2012 годзе на 10% у параўнанні з 2011 годам. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе канцэрна, такое заданне вызначана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года № 1779.

Станоўчае сальда знешняга гандлю па канцэрне прагназуецца на наступны год у 220 млн. долараў. Прадпрыемствы будуць павялічваць пастаўкі ў Расію і Казахстан, краіны далёкага замежжа, у прыватнасці ў Германію, Італію, Літву, Бразілію, Японію, Манголію, ПАР.

Доля экспартаванай прадукцыі ў аб'ёме вытворчасці прадпрыемстваў канцэрна прагназуецца на ўзроўні 49%. У студзені—кастрычніку яна складала 46,2%.

Паводле вынікаў 2011 года арганізацыі канцэрна выходзяць на 11-працэнтны прырост экспарту ў доларавым выражэнні. Станоўчае сальда знешняга гандлю чакаецца на ўзроўні 160 млн. долараў.

Канцэрн "Беллегпрам" быў утвораны ў 1992 годзе на базе Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР. З'яўляецца буйным прамысловым комплексам і асацыяцыяй, якая ўключае тэкстыльную, трыкатажную, швейную, гарбарную, абутковую, футравую, тэкстыльна-галантарэйную і фарфорава-фаянсавую галіны. Канцэрн прадстаўляе інтарэсы 114 арганізацый рознай формы ўласнасці: 18 арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці, 96 — прыватнай (95 з іх — прамысловыя прадпрыемствы, што складае 81% ад агульнай колькасці арганізацый). Колькасць работнікаў — звыш 70 тысяч. На долю канцэрна прыпадае прыкладна 60% прадукцыі лёгкай прамысловасці, што вырабляецца ў краіне, і 21% агульнага аб'ёму вытворчасці айчынных нехарчовых тавараў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН