Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/01/17/by_media_serial/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 10:21
17.01.2012 20:10 Фота

Здымкі першага беларускага маладзёжнага серыяла "Вышэй за неба" прайшлі ў адным з мінскіх клубаў

    Паглядзець Паглядзець
17 студзеня ў адным з мінскіх клубаў прайшлі здымкі канцэртнай часткі першага беларускага маладзёжнага тэлесерыяла "Вышэй за неба". Нагадаем, драматычная частка васьмісерыйнага фільма ўжо знятая.

Праект ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у межах рэалізацыі гранта Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй у прафілактычных мэтах. "Вышэй за неба" — па-свойму ўнікальны прадукт на айчынным тэлерынку. Упершыню ва ўсіх ролях заняліся толькі беларускія акцёры, фільм здымаецца на рускай і на беларускай мовах. Усе галоўныя героі серыяла былі знойдзены шляхам нацыянальнага кастынгу, які правёў офіс ПРААН — у ім удзельнічалі больш за дзве тысячы чалавек з больш чым 30 гарадоў Беларусі. Сярод адабраных такім чынам васьмі выканаўцаў галоўных роляў — толькі адзін прафесійны акцёр, астатнія — студэнты творчых ВНУ, прадзюсары, музыканты, журналісты.

Героі фільма, прэм'ера якога запланавана на люты гэтага года, — маладыя людзі, якія перажываюць няпростыя сітуацыі, што ставіць перад імі жыццё.

На здымках:
2 — Леанід Пашкоўскі, выканаўца ролі галоўнага героя фільма, музыканта Мікіты;
5 — прадзюсар серыяла Андрэй Курэйчык (злева) і акцёр Аляксей Яравенка (каля мікрафона) у ролі Стаса;
6 — (за стойкай, злева направа) Аксана Чывялёва (Оля) і Алеся Грыбок (Яна);
7 — Алеся Грыбок.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН