Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/01/25/by_media_serial_ph/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:41
25.01.2012 12:15 Фота

Заснавальнік tut.by Юрый Зісер узяў удзел у здымках першага беларускага маладзёжнага серыялу "Вышэй за неба"

    Паглядзець Паглядзець

24 студзеня ў мінскім клубе Re:public прайшлі здымкі фінальнага канцэрта першага беларускага маладзёжнага серыяла "Вышэй за неба". У іх узялі ўдзел беларускія знакамітасці, у тым ліку і заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер.

Віп-гасцямі мерапрыемства сталі таксама музыканты Аляксандр Саладуха, Іна Афанасьева, Алег Хаменка, Ларыса Грыбалёва, Іскуі Абалян, Аляксандр Памідораў, гурт "J:Морс", спартсмены Аляксандра Герасіменя і Меліта Станюта, журналіст Сяргей Маліноўскі, тэлевядучыя Яўген Булка, Люся Лушчык і іншыя.

"Вышэй за неба" — па-свойму ўнікальны прадукт на айчынным тэлерынку. Упершыню ва ўсіх ролях занятыя толькі беларускія акцёры, фільм здымаецца на рускай і на беларускай мовах. Усе галоўныя героі серыялу былі знойдзены шляхам нацыянальнага кастынгу, у якім удзельнічалі больш за дзве тысячы чалавек з больш чым 30 гарадоў Беларусі. Сярод вызначаных такім чынам васьмі выканаўцаў галоўных роляў — толькі адзін прафесійны акцёр, астатнія — студэнты творчых ВНУ, прадзюсары, музыкі, журналісты. Праект ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН у межах рэалізацыі гранту Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, тубуркулёзам і малярыяй у прафілактычных мэтах.

На здымках:
1 — Іскуі Абалян;
2 — Уладзімір Пугач, лідар гурту "J:Морс";
3 — Аляксандр Саладуха;
4 — Андрэй Курэйчык, крэатыўны прадзюсар і аўтар сцэнарыя серыялу;
5 — Юрый Зісер;
6 — Ларыса Грыбалёва.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН