Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/03/27/538455_538473/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:42
27.03.2012 18:15 Грамадства

Памёр адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі Міхаіл Цікоцкі

Мінск, 27 сакавіка. 24 сакавіка на 91-м годзе жыцця памёр адзін з заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі Міхаіл Цікоцкі.
Яго пахаванне адбудзецца на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска 1 красавіка ў 14.00.

Міхаіл Цікоцкі нарадзіўся 20 лютага 1922 года ў Бабруйску. У 1933 годзе сям'я пераехала ў Мінск, дзе ў 1941 годзе ён скончыў сярэднюю школу. Восенню 1943 года Цікоцкі ў складзе супрацьтанкавага батальёна пайшоў на фронт, ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Летам 1944 года пад Кобрынам быў паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума медалямі "За адвагу".

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Цікоцкі паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет "Советский крестьянин" і "Колхозная правда", у часопісе "Вожык".

З 1953 года Цікоцкі працаваў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: спачатку ў якасці выкладчыка, дацэнта кафедры тэорыі і практыкі савецкага друку, а ў 1965 годзе — і яе загадчыка. У кастрычніку 1969 года заснаваў кафедру стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, якой кіраваў дваццаць гадоў.
Сяргей Пульша, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН