Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/05/06/547084_547085/
Дата раздрукоўкі: 21.07.2019 05:39
06.05.2012 13:33 Грамадства

Нацыянальнай даменнай зоне .BY споўнілася 18 гадоў

Мінск, 6 мая. Нацыянальнай даменнай зоне .BY споўнілася 18 гадоў. "Пасведчанне аб нараджэнні" ад міжнароднай арганізацыі Internet Corporation for Assigned Names and Numbers (ICANN) было выдадзена 5 мая 1994 года. На момант "паўналецця" ў зоне .BY налічваецца ўжо больш за 55.000 даменаў, паведамляе тэхнічны адміністратар зоны .BY і найбуйнейшы рэгістратар даменных імёнаў Беларусі Hoster.by.

Hoster.by аб'явіў аб старце конкурсу на лепшую візуалізацыю нацыянальнай даменнай зоны. Лагатып-пераможца будзе размешчаны на сайце зоны .BY і выкарыстаны ў прома-прадукцыі hoster.by. Удзельнічаць у конкурсе могуць усе ахвотныя. Патрабуюцца свежыя ідэі і жаданне выйсці за рамкі прывычных стэрэатыпаў аб карцінцы з беларускім "акцэнтам".

Для ўдзелу неабходна адправіць свой варыянт лагатыпу для зоны .BY на konkurs@hoster.by і сачыць за навінамі ў групах hoster.by Вконтакте і Facebook.

Hoster.by стаў тэхнічным адміністратарам даменнай зоны .BY у лютым 2012 года. За мінулыя тры месяцы ў парадку рэгістрацыі адбыліся некаторыя змяненні: адменена магчымасць 30-дзённай блакіроўкі дамена для прадухілення кіберсквотынгу; адменена праверка заявак у Аператыўна-аналітычным цэнтры (ААЦ), якая раней магла займаць некалькі дзён; пачаў працу сэрвіс Whois; інфармацыю пры рэгістрацыі дамена цяпер можна ўводзіць на беларускай мове.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН