Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/05/17/by_media_celina/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:19
17.05.2012 22:17 Фота

На МЗКЦ іржавее ўнікальная "сараканожка", выпушчаная для ракетнага комплексу ў часы СССР

    Паглядзець Паглядзець
16—18 мая ў Мінску праходзіць беларуска-расійская навукова-практычная канферэнцыя па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. 17 мая частка яе ўдзельнікаў наведала семінар на ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", прысвечаны сродкам рухомасці ўзбраення, пазнаёмілася з выставай узораў новай тэхнікі.

Увагу многіх прыцягнута гіганцкая машына для рухомага грунтавага міжкантынентальнага ракетнага комплексу "Цаліна-2", якая стаіць на тэрыторыі гэтага прадпрыемства. Дванаццацівосевае шасці МАЗ-7907 аснашчалася спецыяльна спраектаваным і вырабленым варыянтам рухавіка магутнасцю 1250 конскіх сіл і электратрансмісіяй з 24 матор-коламі. Шасі прайшло паспяховую доследную эксплуатацыю, аднак на ўзбраенне прынятае не было, паколькі былі спыненыя работы па самім ракетным комплексе. Аналагаў спецшасі МАЗ-7907 дагэтуль у свеце няма.

Апошні раз у рабоце гэтую "сараканожку" бачылі ў 1996 годзе, калі ўнікальны цягач арандавалі для перавозкі з Бярэзіны на Нарач (150 км) рачнога катэра масай 88 тон.
Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН