Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/05/17/by_media_mzkt_v2/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:31
17.05.2012 20:55 Відэа, Грамадства

Галоўны канструктар Мінскага завода колавых цягачоў: Невырашальных задач для нашага прадпрыемства няма

16—18 мая ў Мінску праходзіць беларуска-расійская навукова-практычная канферэнцыя па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. 17 мая частка яе ўдзельнікаў наведала семінар на ААТ  "Мінскі завод колавых цягачоў", прысвечаны сродкам рухомасці ўзбраення, пазнаёмілася з выставай узораў новай тэхнікі.

"Кожны ваенны агрэгат мае сваю асаблівасць і патрабуе нейкіх нюансаў ад аўтамабіля, — расказаў БелаПАН галоўны канструктар завода Юрый Нікалаеў. — Для нас зрабіць невялікую партыю доўгабазных або кароткабазных машын — ніякай праблемы не складае. А вось заводы масавай, буйнасерыйнай вытворчасці за такое наўрад ці возьмуцца. Таму што паўстае праблема арганізацыйнага плана — не ўпісваецца ў іх гэтая машына ў вытворчы цыкл. А для МЗКЦ — гэта наша стыхія".

Паводле слоў Нікалаева, прадпрыемства падтрымлівае прыкладны парытэт у суадносінах выпуску тэхнікі цывільнага і ваеннага прызначэння. "У народнай гаспадарцы ў нас ёсць некалькі ніш, дзе мы адчуваем сябе дастаткова ўпэўнена, — працягвае галоўны канструктар. Гэта спецаўтамабілі для нафтагазавай галіны, спецыяльныя шасі пад краны і цягачы, паўпрычэпы для транспарціроўкі буйных недзялімых грузаў. <…> Невырашальных задач для нашага прадпрыемства няма. Мы ўжо стварылі элементную базу, якая дазваляе ствараць аўтамабіль грузападымальнасцю ад 3 да 130 тон, з колькасцю восяў ад 2 да… колькі трэба. Калі ж разгледзець варыянты вырабу аўтамабіляў — вырабляем іх і з механічнай, і з гідраўлічнай трансмісіяй. А цяпер вярнуліся да работ, звязаных з электрычнымі трансмісіямі".
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН