Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/05/17/by_media_mzkt_v3/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:43
17.05.2012 21:15 Відэа, Грамадства

Прадстаўнік канцэрна СПА "Алмаз-Антэй": МЗКЦ вызначаецца моцным канструктарскім бюро, салідным мадэльным шэрагам машын

16—18 мая ў Мінску праходзіць беларуска-расійская навукова-практычная канферэнцыя па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. 17 мая частка яе ўдзельнікаў наведала семінар на ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", прысвечаны сродкам рухомасці ўзбраення, пазнаёмілася з выставай узораў новай тэхнікі.

"Мы з'яўляемся заказчыкамі прадукцыі мінскага завода, — расказаў БелаПАН прадстаўнік расійскага канцэрна СПА "Алмаз-Антэй" Сяргей Маркоўкін, — працуем з ім даўно і плённа. Пытанні тычацца як выканання заданняў дзяржаўнага абароннага заказу па тэматыцы наменклатуры канцэрна, так і выканання экспартных кантрактаў. Ёсць ужо серыйныя напрацоўкі, звязаныя з доследна-канструктарскімі работамі па пераводзе гусенічнай тэхнікі вайсковай СПА тыпу "Бук" і "Тор" на колавую базу МЗКЦ. Ужо была інфармацыя аб тым, што Узброеныя сілы Беларусі набылі чатыры баявыя машыны на колавай базе, і такое супрацоўніцтва будзе працягвацца".

Паводле слоў расійскага спецыяліста, завод вызначаецца моцным канструктарскім бюро, мадэльны шэраг прадпрыемства складае агульным лікам да 260 машын. "Вельмі зручна, што завод можа распрацоўваць і выпускаць спецыяльныя машыны дробнымі серыямі, — адзначыў Маркоўкін. — Пры ўзнікненні нейкіх праблем разам абмяркоўваем, шукаем аптымальныя рашэнні".
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН