Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/05/17/by_media_tiagach/
Дата раздрукоўкі: 24.02.2020 20:42
17.05.2012 19:45 Відэа, Грамадства

На Мінскім заводзе колавых цягачоў дагэтуль стаіць гіганцкае шасі для ракетнага комплексу "Цаліна-2"

16—18 мая ў Мінску праходзіць беларуска-расійская навукова-практычная канферэнцыя па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. 17 мая частка яе ўдзельнікаў наведала семінар на ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", прысвечаны сродкам рухомасці ўзбраення, пазнаёмілася з выставай узораў новай тэхнікі.

Увагу многіх прыцягнута гіганцкая машына для рухомага грунтавага міжкантынентальнага ракетнага комплексу "Цаліна-2", якая стаіць на тэрыторыі гэтага прадпрыемства. Дванаццацівосевае шасці МАЗ-7907 аснашчалася спецыяльна спраектаваным і вырабленым варыянтам рухавіка магутнасцю 1250 конскіх сіл і электратрансмісіяй з 24 матор-коламі. Шасі прайшло паспяховую доследную эксплуатацыю, аднак на ўзбраенне прынята не было, паколькі былі спынены работы па самім ракетным комплексе. Аналагаў спецшасі МАЗ-7907 дагэтуль у свеце няма.

"Запатрабаванасці ў такім вырабе цяпер няма, — расказаў БелаПАН галоўны канструктар завода Юрый Нікалаеў, — у сілу таго, што віды ўзбраенняў, якія неабходна дастаўляць сёння, дынамічна развіваюцца, зніжаюцца параметры іх масы, габарыты".

Паводле слоў спецыяліста, аналагам "Цаліны" можна лічыць створанае на МЗКЦ шасі 79221 пад ракетныя комплексы "Топаль М". "Гэта, увогуле, блізкі аналаг, — тлумачыць Нікалаеў, — які па тэхнічным узроўні вышэйшы за тое, што было напрацавана па шасі "Цаліна". Прычым, гэтыя шасі знаходзяцца ў серыйнай вытворчасці. Намі ж вядуцца работы ў інтарэсах Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння па стварэнні новага тыпу шасі пад ракетныя комплексы".
Відэа Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН