Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/06/06/eu_eu_553856_553858/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:51
06.06.2012 22:16 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

У Гамбургу прайшоў Дзень эканомікі Беларусі

Мінск, 6 чэрвеня. Дзень эканомікі Беларусі прайшоў 6 чэрвеня ў Гандлёвай палаце Гамбурга.

Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, гэта было "інфармацыйнае мерапрыемства для дзелавых колаў рэгіёну, прысвечанае магчымасцям і перспектывам супрацоўніцтва з нашай краінай". Арганізатарамі мерапрыемства выступілі пасольства Беларусі ў Германіі, Гандлёвая палата Гамбурга, Асацыяцыя па супрацоўніцтве з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ганаровы консул Беларусі ў Гамбургу і Шлезвіг-Гальштэйне Рэне Шродэр.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 30 кампаній, якія прадстаўлялі гандлёвую, банкаўскую, кансалтынгавую, транспартна-лагістычную і прамысловую сферы нямецкай эканомікі.

"Адным з цэнтральных элементаў праграмы мерапрыемства" стала выступленне пасла Беларусі ў ФРГ Андрэя Гіро.

"У ходзе выступлення германскай аўдыторыі была прадстаўлена інфармацыя аб актуальных тэндэнцыях развіцця нацыянальнай эканомікі, перавагах Беларусі з пункту гледжання развіцця бізнесу і інвестыцый, працэсе лібералізацыі і асаблівасцях праграмы прыватызацыі, якая рэалізуецца ў краіне. Беларускі пасол правёў таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі бізнесу", — гаворыцца ў паведамленні.

У рамках мерапрыемства адбылося выступленне кіраўніка свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон" Антаніны Яжовай, прысвечанае асаблівасцям функцыянавання свабодных эканамічных зон у Беларусі, перавагам развіцця бізнесу ў іх. Увазе нямецкай аўдыторыі былі прапанаваны "канкрэтныя інвестыцыйныя праекты".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН