Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/07/09/560367_560374/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:22
09.07.2012 17:37 Культура

Гран-пры 9-га фестывалю "Тэатральны куфар" атрымаў тэатр Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса

Мінск, 9 ліпеня. Гран-пры 9-га Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" атрымаў спектакль "Вечар з Чэхавым" тэатра Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса. Аб гэтым паведаміла прэс-служба БДУ.

Нагадаем, фестываль праходзіў у Мінску з 2 па 6 ліпеня ў рамках IX Сусветнага кангрэсу Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў. Удзел у ім узялі 11 спектакляў з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Кітая, Літвы, Францыі, Уругвая, ЗША і Філіпін, адабраных з больш чым 70 заявак студэнцкіх тэатраў. Арганізатарам фестывалю выступіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пераможцы вызначаліся шляхам галасавання гледачоў, якія пасля прагляду спектакля маглі выставіць балы ад 1 да 10. Студэнцкі тэатр з Вільнюса набраў 8,8 бала з 10 магчымых. Пры гэтым па 8,7 бала з 10 набралі спектакль "Чыстае каханне" ўніверсітэта Атэнэо з Манілы (Філіпіны) і пастаноўка тэатра-студыі INSA Lyon Нацыянальнага інстытута прыкладных навук з Ліёна (Францыя).
Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН