Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/08/06/by_media_goldrich/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 21:31
06.08.2012 19:31 Фота

Новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі ўсклаў кветкі на магілу супрацоўніцы ААН Рут Уолер у Мінску

    Паглядзець Паглядзець
6 жніўня на Вайсковых могілках у Мінску новы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч усклаў кветкі на магілу амерыканкі Рут Уолер — адной з першых супрацоўнікаў ААН, якія аддалі сваё жыццё пры ратаванні іншых людзей.

У 1940-я гады Уолер разам з мужам працавала ў Мінску ў створанай ААН місіі ЮНРРА — Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацый. Задачай місіі ў пасляваенны час было аказанне эканамічнай дапамогі краінам Еўропы, а таксама рэпатрыяцыя і падтрымка бежанцаў. Уолер займалася арганізацыяй паставак у Беларусь прадуктаў, адзенне, медыцынскіх прэпаратаў. Дзякуючы гэтай працы былі выратаваныя многія тысячы жыццяў. У жніўні 1946 года яна памерла ад цяжкай хваробы і была пахаваная на мінскіх Вайсковых могілках.

На здымках:
1, 2, 4 — Ітан Голдрыч;
3, 6 — да магілы суайчынніцы дыпламат прыйшоў разам з сям'ёй.
Фота Яўгена Ерчака, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН