Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/08/21/569217_569225/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2018 03:33
21.08.2012 16:14 Эканоміка

Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Леанід Заяц

Мінск, 21 жніўня. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Такое рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў 21 жніўня пасля наведвання ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", генеральным дырэктарам якога з'яўляўся дагэтуль Леанід Заяц.

З мая 2010 года па красавік 2012-га Мінсельгасхарч узначальваў Міхаіл Русы, які быў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. З 10 красавіка выканаўцам абавязкаў міністра сельскай гаспадаркі быў Леанід Марыніч, які раней займаў пасаду намесніка міністра ведамства.

Леанід Заяц нарадзіўся 30 верасня 1958 года ў вёсцы Гацук Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1989 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. З 1976 па 1978 гады служыў у радах Узброеных сіл. У 1989 годзе працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участка, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса "50 гадоў БССР" Слуцкага раёна. З 1991 года быў галоўным аграномам саўгаса "Слуцк", старшынёй калгаса "Беларусь" Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. У 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

З 2008 года працуе генеральным дырэктарам ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі".

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН