Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/08/29/570853_570864/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 17:45
29.08.2012 16:02 Палітыка

Рэспубліканская партыя ЗША заклікае Расію адмовіцца ад падтрымкі "апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі"

Мінск, 29 жніўня. Рэспубліканская партыя ЗША ў сваёй новай праграме заклікае Расію адмовіцца ад падтрымкі "апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі". Тэкст праграмы размешчаны на сайце рэспубліканцаў.

"Мы заклікаем лідараў расійскага ўрада перагледзець шлях, якім яны ідуць: націск на апазіцыйныя партыі, прэсу і інстытуты грамадзянскай супольнасці, нічым не выкліканае ўварванне на тэрыторыю Грузіі, сувязь з тыранамі на Блізкім Усходзе і здзекі з суседзяў шляхам падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі", — гаворыцца ў дакуменце.

Праграма прынята на з'ездзе Рэспубліканкай партыі, які праходзіць на гэтым тыдні ў Тампе (Фларыда, ЗША). На гэтым з'ездзе 65-гадовы Міт Ромні абраны кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239