Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/09/07/by_media_mf_ph/
Дата раздрукоўкі: 05.12.2020 08:25
07.09.2012 12:06 Фота

У Мінску адзначылі 15-годдзе міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія)

    Паглядзець Паглядзець

Міжнародная арганізацыя "Малады фронт" (зарэгістравана ў Чэхіі) адзначыла 15-годдзе сваёй дзейнасці. Урачыстая вечарына, прысвечаная гэтай падзеі, прайшла 6 верасня ў офісе Партыі БНФ у Мінску.

У дачыненні да членаў арганізацыі неаднаразова распачыналіся палітычна матываваныя крымінальныя справы. Толькі ў 2007 годзе на падставе артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) па ўсёй краіне ў дзясятках гарадоў былі распачатыя 43 крымінальныя справы ў дачыненні да маладафронтаўцаў. Кіраўніцтва арганізацыі, як падлічылі цяперашнія актывісты "Маладога фронту", у сукупнасці правяло ў адміністрацыйных і крымінальных турмах у суме больш як 15 гадоў.

За 1997—2012 гады ў беларускіх школах, ВНУ і лагерах было праведзена звыш 1.200 "Шоу беларушчыны" — адукацыйных віктарын на тэму гісторыі, культуры, палітыкі і духоўнасці Беларусі.

Як адзначыла ў інтэрв'ю БелаПАН перад пачаткам мерапрыемства намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка, 15-гадовы юбілей яе члены сустракаюць "са змешаным пачуццём, адначасова з горыччу і надзеяй". "З горыччу, таму што былы старшыня "Маладога фронту" Павел Севярынец і цяперашні старшыня арганізацыі Дзмітрый Дашкевіч зараз знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, як і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў. Так што гэта свята са слязьмі на вачах, гэтага ніхто не хавае. Цяпер у нас мала пазітыўных навін, і хочацца, каб гэты дзень нараджэння дарыў нейкую надзею. Тут ёсць моладзь, якая хоча штосьці рабіць для Беларусі, і мы будзем выконваць сваю працу, чаго б нам гэта ні каштавала", — сказала Палажанка.

На здымках:
1 — Анастасія Палажанка;
5 — Станіслаў Шушкевіч;
7 — Уладзімір Някляеў.

Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239