14.09.2012 21:52 Грамадства, Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз
У Варшаве адкрыўся офіс "Хартыі-97"
Мінск, 14 верасня. Офіс папулярнага беларускага апазіцыйнага рэсурсу "Хартыя-97" адкрыўся 14 верасня ў Варшаве.
У цырымоніі ўзялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі, былы міністр замежных спраў Славакіі Павал Дземеш, дырэктар БДІПЧ АБСЕ Янеш Лянарчыч, пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, былыя кіраўнікі пасольства Польшчы ў Мінску Марыуш Машкевіч і Вітольд Юраш, дэпутат Еўрапарламента Марак Мігальскі, прадстаўнікі пасольстваў ЗША, Славакіі, Бельгіі, Нарвегіі, Канады, Японіі, Аўстрыі і іншых краін, а таксама беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы: экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрый Бандарэнка, лідар "Беларускага руху" Віктар Івашкевіч, удава выкрадзенага ў Беларусі бізнесмена і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, кіраўнік фонду "Мы памятаем" Ірына Красоўская і інш.
"Офіс адкрыўся дзякуючы запрашэнню і падтрымцы польскіх улад, — заявіла БелаПАН рэдактар рэсурсу Наталля Радзіна, якая раней працавала ў Літве. — Варшава і Вільнюс — гэта цяпер дзве сталіцы беларускай апазіцыі, і для нас важная прысутнасць і тут, і там, таму ў Літве застаецца карпункт".
Паводле слоў Радзінай, Польшча і Літва зацікаўлены ў дэмакратызацыі Беларусі, у Варшаве працуе шмат беларускіх арганізацый. "У перспектыве — адкрыццё карпунктаў у Бруселі і іншых сталіцах. Але самае галоўнае: мы хочам вярнуцца ў Мінск і ўпэўнены, што гэта адбудзецца", — сказала журналістка.