Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/09/24/576533_576534/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:13
24.09.2012 11:30 Палітыка, Грамадства

Місія назіральнікаў ад СНД: Парламенцкія выбары ў Беларусі адпавядалі агульнапрызнаным дэмакратычным нормам

Мінск, 24 верасня. Парламенцкія выбары ў Беларусі былі праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, адпавядалі агульнадэмакратычным нормам, былі празрыстымі і адкрытымі. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў 24 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Можна канстатаваць, што выбарчая кампанія праходзіла ў арганізаванай і спакойнай абстаноўцы", — сказаў ён.

Лебедзеў зазначыў, што назіральнікі ад СНД, "вядома, не маглі на 100 працэнтаў пракантраляваць выбарчую кампанію, але мелі магчымасць атрымаць поўную карціну выбараў".

Ён зазначыў, што назіральнікі ад СНД атрымалі "тую ж карцінку выбараў, што і заходнія назіральнікі". "Але мы яе бачым вачамі сяброў — тут наш погляд адрозніваецца. Мы бачым недахопы, але яны былі адзінкавымі, у асноўным, насілі тэхнічны характар", — сказаў ён.

Лебедзеў паведаміў, што выніковы дакумент місіі ад СНД па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі будзе апублікаваны пасля канчатковага зацвярджэння выбараў.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН