Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2012/11/26/590170_590179/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 06:30
26.11.2012 18:39 Грамадства

На тэрыторыі КНР праводзіцца сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол — 2012"

Мінск, 26 лістапада. 26—27 лістапада на тэрыторыі КНР праводзіцца сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол — 2012", у ходзе якой адпрацоўваюцца пытанні сумесных антытэрарыстычных дзеянняў у прыгранічным раёне. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Ад Узброеных сіл Беларусі ў трэніроўцы ўдзельнічаюць прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый.

Вучэнні плануецца правесці ў некалькі этапаў. На падрыхтоўчым этапе пройдуць заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Беларускія ваеннаслужачыя вывучаць кітайскую стралковую зброю, яе падрыхтоўку да прымянення і правілы стральбы. Таксама ў ходзе гэтага этапу пройдуць мерапрыемствы па горнай, паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы і беспарашутным дэсантаванні.

На першым этапе будзе адпрацавана пытанне падрыхтоўкі да сумеснага прымянення падраздзяленняў.

У ходзе другога этапу будуць адпрацаваны элементы вырушэння ў раён выканання пастаўленых задач, пошук і разведка, дэсантаванне парашутным і беспарашутным спосабамі, наземны штурм, вызваленне заложнікаў, пераслед і знішчэнне тэрарыстаў, якія вырваліся.

У перыяд правядзення сумеснай трэніроўкі прадугледжваецца пачарговае кіраванне практычнымі дзеяннямі падраздзяленняў беларускімі і кітайскімі камандзірамі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН