Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/01/03/eu_eu_597483_597491/
Дата раздрукоўкі: 25.08.2019 01:15
03.01.2013 11:36 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваны Беларускі дом

Мінск, 3 студзеня. Беларускі дом у Празе атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Чэхіі.

Як паведамляе прэс-служба Беларускага дома, рэгістрацыя дазваляе пачаць перамовы з чэшскімі дзяржаўнымі ўстановамі, гарадской адміністрацыяй, грамадскімі інстытутамі і наладзіць супрацоўніцтва з імі.

Рашэнне аб стварэнні Беларускага дома ў Празе было прынята ў лістападзе 2012 года па выніках першага пасяджэння беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Чэхіі.

Тады ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі шасці беларускіх арганізацый: асацыяцыі "За мадэрнізацыю", руху салідарнасці "Разам", міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў "Наш дом", аб'яднання "Пагоня", Беларускага форуму ў Празе "Адраджэнне" і Беларускага хостэла ў Празе, а таксама прадстаўнікі МЗС Чэхіі і праваабарончай арганізацыі "Чалавек у бядзе".

Мяркуецца, што Беларускі дом у Празе будзе выконваць функцыю "альтэрнатыўнага пасольства Беларусі" і стане праваабарончым і інфармацыйным цэнтрам для беларусаў у Чэхіі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН