Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/01/06/598025_598026/
Дата раздрукоўкі: 12.12.2018 21:57
06.01.2013 16:45 Грамадства

Напярэдадні Раства ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна згарэла царква

Мінск, 6 студзеня. Напярэдадні Раства ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна згарэла царква.

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пра пажар 6 студзеня ў 3.30 паведаміла па тэлефоне мясцовая жыхарка, якая ўбачыла з акна свайго дома зарава.

На ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 14 адзінак тэхнікі і прыблізна 30 чалавек асабовага складу Уздзенскага гарнізона МНС. Першае падраздзяленне ратавальнікаў-пажарных прыбыло да месца выкліку праз тры хвіліны, аднак дах царквы ўжо абваліўся. Драўляны будынак 1898 года пабудовы знішчаны агнём. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН