Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/02/23/by_media_ultra-music/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
23.02.2013 17:24 Фота

Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012

    Паглядзець Паглядзець
Вечарам 22 лютага ў мінскім клубе "Цэнтр" адбылася цырымонія ўганаравання пераможцаў музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012. На адной сцэне выступілі "Адыс Абеба", Irdorath, Паліна Рэспубліка, Akute, Plum Bum і (((O))).

Калі тры гады запар пераможцаў прэміі вызначалі наведнікі сайта Ultra-Music.com шляхам галасавання, то сёлета рэдактары партала вырашылі даць слова людзям кампетэнтным — журы склалі музычныя журналісты, прадзюсары, прамоўтары, кліпмэйкеры. Усяго 51 чалавек. Шорт-ліст прэміі Ultra-Music Awards быў прадстаўлены ў шасці намінацыях — "Гурт года", "Альбом года", "Песня года", "Кліп года", "Падзея года" і "Адкрыццё года".

Узнагароды за "Альбом года", а таксама за "Песню года" атрымаў вядомы гурт "Серебряная Свадьба", які быў на гастролях і таму на цырымоніі не прысутнічаў, аднак салістка гурту Бенька (Святлана Бень) па тэлефоне перадала ўсім прысутным гарачыя прывітанні і здзівілася адразу дзвюм узнагародам.

"Гуртам года" чакана для ўсіх стала каманда Akute.

"Кліп года" зняў "Ляпіс Трубяцкой": ягоны "Браняносец (Ты ні пры чым?)" лёгка абышоў канкурэнтаў. "Падзеяй года" была прызнаная серыя канцэртаў "Тузін Немаўля", што нястомна ладзіць рэдактар музычнага партала "Тузін Гітоў" Сяргей Будкін. У намінацыі "Адкрыццё года" перамагла Паліна Рэспубліка, што таксама нікога не здзівіла.

На здымках:
1 — узнагароду атрымлівае дырэктар "Серебряной свадьбы" Аляксандр Багданаў;
2 — Akute;
3 — Паліна Рэспубліка;
4, 5 — "Адыс Абеба";
6, 7 — Irdorath;
8 — Plum Bum.
Фота Яўгена Ерчака, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН