Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/03/25/613622_613623/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 11:52
25.03.2013 18:58 Грамадства

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Іўеўскім раёне

Мінск, 25 сакавіка. Два чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ў ноч на 25 сакавіка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, на 113-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна сутыкнуліся аўтацягнік "ДАФ" і грузапасажырскі мікрааўтобус "Івека". Буйнагабарытная фура проста падмяла пад сябе другую машыну. Дваццацітрохгадовы вадзіцель і дваццаціаднагадовая пасажырка (абодва гандлёвыя прадстаўнікі адной з фірм) загінулі на месцы.

Польскі дальнабойшчык, які кіраваў аўтацягніком, праехаў мяжу, рухаўся ў напрамку беларускай сталіцы і, відаць, заснуў за рулём. Вадзіцель сустрэчнага мікрааўтобуса спрабаваў ухіліцца, але не атрымалася. Удар прыпаў у яго правы бок.

Вадзіцель грузавой фуры зараз знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Іўеўскай райбальніцы. Растлумачыць штосьці адносна аварыі не дазваляе яго становішча: ён атрымаў шматлікія траўмы галавы і рук, а таксама пракусіў язык. Раней гэты вадзіцель трапляў у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ ў якасці парушальніка. На тэрыторыі Беларусі прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў за гадзіну.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН