Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/06/03/by_media_talaka/
Дата раздрукоўкі: 22.07.2018 09:42
03.06.2013 12:52 Фота

На месцы сядзібы Каліноўскіх на Гродзеншчыне прайшла талака

    Паглядзець Паглядзець
2 чэрвеня актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" правялі талаку на месцы былой сядзібы Каліноўскіх у вёсцы Якушоўка (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).

У Якушоўцы захаваўся падмурак былой ткацкай фабрыкі бацькоў Кастуся Каліноўскага — лідара нацыянальна-вызвольнага паўстання ў Беларусі і Літве ў 1863—1864 гадах. Тут рэвалюцыянер жыў некаторы час. Цяпер на месцы сядзібы стаіць памятны камень і крыж, а таксама побач распасціраецца ліповая алея, пасаджаных братамі Каліноўскімі.

На месцы сядзібы і яе наваколля актывісты арганізавалі прыборку травы ды смецця. Затым ля памятнага крыжа быў узняты бел-чырвона-белы сцяг, прагучала малітва за Каліноўскіх і ўсіх іншых змагароў нацыянальнага паўстання 1863—1864 гадоў. Мерапрыемства прайшло без эксцэсаў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН