Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/06/26/633717_633735/
Дата раздрукоўкі: 16.01.2019 17:09
26.06.2013 19:54 Грамадства

Авіятэхніка, якая будзе ўдзельнічаць у парадзе 3 ліпеня, перабазавана на аэрадром Мачулішчы

Мінск, 26 чэрвеня. Працягваецца падрыхтоўка да парада войскаў Мінскага гарнізона ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, экіпажы паветраных суднаў завяршылі трэніроўкі на базе сваіх вайсковых часцей. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазавана на аэрадром Мачулішчы.

У небе над Мінскам гараджане і госці сталіцы ўбачаць вучэбна-баявыя самалёты Л-39, верталёты Мі-8 і Мі-24, штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-29 і ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Усяго ў авіяцыйным складальніку парада возьмуць удзел каля 30 паветраных суднаў. Будзе крыху зменены парадак пастраення паветранага эшалона парада, уведзены новыя элементы.

Для арганізацыі авіяцыйнай бяспекі спланавана правядзенне комплексу спецыяльных мерапрыемстваў як з лётным, так і з інжынерна-тэхнічным складам. Большая частка лётчыкаў — удзельнікаў парада — вопытныя афіцэры, ваенныя лётчыкі 1-га класа, якія ўжо неаднаразова ўдзельнічалі ў паветраных парадах.

Да парада будзе праведзена некалькі трэніровак, у ходзе якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН