Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/06/29/by_media_palac/
Дата раздрукоўкі: 23.01.2019 13:11
29.06.2013 13:25 Фота

На фасад Палаца незалежнасці наносяць надпіс: "Палац незалежнасці. Рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"

    Паглядзець Паглядзець
28 чэрвеня карэспандэнт БелаПАН стаў сведкам работ па нанясенні надпісу на фасад Палаца незалежнасці, які ўдарнымі тэмпамі быў пабудаваны на праспекце Пераможцаў у Мінску. Мяркуючы па ўсім, затым па разметцы будуць устаноўленыя буйныя літары з нейкага даўгавечнага матэрыялу.

"Мы там адкрываем цэлы комплекс, які ўключае Палац незалежнасці, выставачны комплекс (мы яго ў парадак прывялі), — расказваў кіраўнік дзяржавы ў пачатку мая ў гутарцы з моладдзю. — Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасці. Гэта дэманстрацыя таго, што ў гэтай краіне ёсць усё — ад зямлі да герба, сцяга і гэтага Палаца незалежнасці, дзе будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы ад уручэння даверчых грамат замежным паслам і да сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыязджаюць да нас. Яны павінны прыязджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава, і нікому яе ні павярнуць, ні нахіліць нікуды больш не ўдасца. Гэта галоўны цэнтр нашай краіны, цэнтр незалежнасці нашай дзяржавы".

Паводле слоў карэспандэнта БелаПАН, праца кіпіць і на тэрыторыі, сумежнай з рэзідэнцыяй. Як вядома, вечарам 2 ліпеня тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё плошчы Дзяржаўнага сцяга, якая размясцілася паміж Палацам незалежнасці і выставачным цэнтрам "Белэкспа".
Фота Васіля Сямашкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН