Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/07/06/635640_635642/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:46
06.07.2013 16:15 Эканоміка

Пробная партыя цэменту выпушчана на новым заводзе ў Крычаве

Мінск, 6 ліпеня. Будаўніча-мантажныя работы на новай тэхналагічнай лініі ААТ "Крычаўцэментнашыфер" па вытворчасці цэменту "сухім" спосабам магутнасцю 1,8 млн. тон у год завершаны, паведамляе прэс-служба ўрада.

Пробная партыя цэменту выраблена з прывезенага клінкеру. У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва паведамілі, што спецыялісты прадпрыемства паспяхова правялі распальванне печы па атрыманні клінкеру і эксплуатацыйныя выпрабаванні асноўных тэхналагічных ліній. Эксплуатацыйныя выпрабаванні таксама былі паспяхова праведзены на лініі разгрузкі і драблення вугалю.

Для рэалізацыі гэтага інвестпраекта толькі ў 2012 годзе было асвоена больш як 1 трлн. рублёў. Будаўніцтва новага завода знаходзіцца за 14 км ад асноўнай вытворчасці, уключаючы распрацоўку новага кар`ера Каменка: двума новымі шагаючымі экскаватарамі вядзецца здабыча мелу і мергелю. Гэтая сыравіна ўжо пастаўляецца ў аддзяленне разгрузкі і дазіроўкі. На новую лінію таксама чыгуначным транспартам дастаўляюць гліну. Адметнасць новага цэментнага завода, які дазволіць выпускаць 1.8 млн. тон цэменту ў год, — гэта "сухі" спосаб, энергазберагальны.

Рэалізацыя маштабнага інвестыцыйнага праекта ажыццяўлялася з прыцягненнем крэдытаў "Эксімбанка Кітая" і крэдытных рэсурсаў беларускіх банкаў. У пікавыя месяцы будаўніцтва на аб`екце працавалі больш за дзве паловай тысяч чалавек.

Нагадаем, у канцы красавіка мінулага года была ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічная лінія ў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" магутнасцю 1,8 млн. тон цэменту ў год, на Беларускім цэментным заводзе (Касцюковічы) аналагічная лінія была запушчана ў ліпені 2012 года.

Новыя тэхналагічныя лініі па вытворчасці цэменту "сухім" спосабам на трох заводах дазволяць павялічыць вытворчыя магутнасці да 10 млн. тон у год.

Уведзеныя ў 2012 годзе тэхналагічныя лініі ўжо дазволілі пазбавіцца дэфіцыту цэменту на ўнутраным рынку, распачаць рэалізацыю інвестпраектаў па вытворчасці новых відаў будаўнічых матэрыялаў на аснове цэменту (цэментнастружкавых пліт, сухіх будаўнічых сумесяў, элементаў добраўпарадкавання), а таксама павялічыць экспартныя пастаўкі да 1 млн. тон цэменту ў 2012 годзе.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН