Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/07/31/by_media_lenkevich/
Дата раздрукоўкі: 23.02.2020 23:51
31.07.2013 11:06 Фота

У Гродне адкрылася выстава фатографа Андрэя Лянкевіча

    Паглядзець Паглядзець
Вечарам 30 ліпеня ў Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава фатографа Андрэя Лянкевіча.

Праект "Паганства" прыехаў у абласны цэнтр пасля выстаў у Германіі, Латвіі, Польшчы, ЗША, Швецыі і Францыі. Ён складаецца са здымкаў, мультымедыя і кнігі.

Аўтар мяркуе, што сучасная цывілізацыя знаходзіцца не толькі пад уплывам хрысціянства з гісторыяй у дзве тысячы год, але ў значнай ступені і паганства з яго ўзростам у 20 тысяч год на нашых землях.

"Паганства прысутнічае ў жыцці сучаснага грамадства: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката, — гаворыцца ў прадмове да праекта. — У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка. Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць на Беларусі".

Лянкевіч пачынаў свой шлях фатографа ў Гродне. Цяпер працягвае навучанне ў Акадэміі мастацтваў ў Мюнхене, выкладае ў ЕГУ.
Фота Аляксандра Саенкі, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН