Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/08/29/646138_646142/
Дата раздрукоўкі: 19.07.2019 04:30
29.08.2013 14:24 Палітыка, Грамадства

У Беларусь прыбыў першы намеснік міністра абароны РФ генерал арміі Валерый Герасімаў

Мінск, 29 жніўня. У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да вучэнняў "Захад-2013" у Беларусь 29 жніўня прыбыла група афіцэраў Узброеных сіл Расіі пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба УС РФ — першага намесніка міністра абароны генерала арміі Валерыя Герасімава. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага абароннага ведамства.

У Мінабароны Беларусі прайшла сустрэча яго кіраўніка генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з кіраўніком расійскай дэлегацыі, падчас якой абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумесных вучэнняў.

Расійскімі ваеннымі сумесна з беларускімі калегамі будзе праведзена рэкагнасцыроўка раёнаў вучэнняў, удакладнены парадак практычных дзеянняў войскаў, узгоднены пытанні ўсебаковага забеспячэння ўдзельнікаў вучэнняў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН