Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/08/30/646380_646397/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 09:35
30.08.2013 13:53 Грамадства

У сувязі з асфальтаваннем вуліцы Запарожскай у Мінску змяняюцца маршруты грамадскага транспарту

Мінск, 30 жніўня. У сувязі з асфальтаваннем вуліцы Запарожскай у Мінску 31 жніўня і 1 верасня змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".

Так, рух аўтобусаў маршруту № 19 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) "Карастаянавай" арганізуецца да прыпынку "Запарожская", у зваротным напрамку — па з'ездзе транспартнай развязкі вуліцы Запарожскай з Барысаўскім напрамкам чыгункі, далей направа па вуліцах Перадавой, Авангарднай, Аннаева і далей па маршруце.

Рух аўтобусаў маршрутаў №№ 20С і 76Э арганізуецца па вуліцах Ваўпшасава, Далгабродскай, завулку Казлова, Акадэмічнай з выкананнем прыпынкаў "Круглая плошча", "Станцыя метро "Трактарны завод" у абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў маршруту № 59 арганізуецца па вуліцах Ванеева, Далгабродскай, завулку Казлова, Акадэмічнай з выкананнем прыпынкаў "Будзённага", "Станцыя метро "Трактарны завод", "Паліклініка № 14" у абодвух напрамках.

Рух тралейбусаў маршруту № 33 арганізуецца ад ДС "Адоеўскага" да разваротнага кола (РК) "Акадэмічная", з боку ДС "Дражня" — адмяняецца.

Рух тралейбусаў маршруту № 34 арганізуецца ад ДС "Зялёны Луг-7" да РК "Акадэмічная", з боку ДС "Ангарская-4" — да Круглай плошчы з прысваеннем яму нумару 34Д.

Рух тралейбусаў маршрута № 35 арганізуецца з боку ДС "Славінскага" да РК "Акадэмічная", з боку ДС "Серабранка" — да прыпынку "Круглая плошча" па маршруце № 35Д.

Рух тралейбусаў маршруту № 41 арганізуецца ад ДС "Уручча-2" да аўтавакзала "Маскоўскі", з боку ДС "Малініна" — да Круглай плошчы з прысваеннем нумара 41Д.

Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 934 ДС "Дражня" — "Пл. Бангалор" з рухам па вуліцах Радыяльнай, Запарожскай, Аннаева, 1-м Запарожскім завулку, вуліцы Перадавой, з'ездзе транспартнай развязкі вул. Запарожскай з Барысаўскім напрамкам чыгункі, далей па вуліцах Аннаева, Мендзялеева, Уральскай, Далгабродскай, завулку Казлова, вуліцах Акадэмічнай і Сурганава і назад — па вуліцах Сурганава, Акадэмічнай, завулку Казлова, вуліцах Далгабродскай, Уральскай, Мендзялеева, Аннаева, Радыяльнай з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў.

Рух аўтобусаў маршрутаў №№ 27, 87С арганізуецца па адным баку праезнай часткі вуліц Радыяльнай і Запарожскай у абодвух напрамках згодна з устаноўленымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху.

1 верасня адмяняецца для аўтобусаў маршрутаў №№ 27, 87С выкананне прыпынку "Запарожская плошча" з выкананнем прыпынку "Авангардная" ў напрамку вуліцы Запарожскай на часова абуладкаванай пляцоўцы.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239