Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/08/30/646411_646421/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 09:21
30.08.2013 15:01 Грамадства

Матацыкліст, які збіў насмерць пешахода ў Мінску 16 чэрвеня, прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні

Мінск, 30 жніўня. 30 жніўня суд Фрунзенскага раёна Мінска прыгаварыў матацыкліста, які збіў насмерць пешахода, да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні. Ён таксама пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік начальніка аддзела гарадской пракуратуры Дзмітрый Лук'янаў.

ДТЗ адбылося каля 1.30 16 чэрвеня на рэгуляваным скрыжаванні вуліц Цімашэнкі і Прытыцкага ў Фрунзенскім раёне сталіцы. 23-гадовы вадзіцель і яго 21-гадовы пасажыр на матацыкле "Сузукі" з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі збілі 22-гадовага жыхара сталіцы. Той пераходзіў вуліцу на дазвольны сігнал сфятлафора, матацыкліст жа рухаўся на чырвонае святло з хуткасцю, якая значна перавышала дазволеную.

Пешаход загінуў на месцы ДТЗ. Матацыкліст быў шпіталізаваны з пераломам абедзвюх касцей левага перадплечча, яго пасажыр — з пераломамі асновы чэрапа і левай прамянёвай косці.

Справа расследавалася па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Малады чалавек набыў матацыкл за некалькі дзён да здарэння і яшчэ не паспеў паставіць яго на ўлік у ДАІ. Правоў на кіраванне матацыклам у хлопца не было. Траўмы, атрыманыя ў выніку ДТЗ пасажырам, эксперты прызналі цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі.

Суд праходзіў у будынку ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама ў прысутнасці матацыклістаў, якія прыцягваліся да адказнасці за парушэнне ПДР.

Прыгавор суда пакуль не набыў законную моц.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239