Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2013/09/13/by_media_kalinouski/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2018 03:45
13.09.2013 16:37 Фота

На будынак № 55 па вуліцы Каліноўскага ў Мінску вернута памятная дошка з выявай нацыянальнага героя

    Паглядзець Паглядзець
13 верасня на будынак № 55 па вуліцы Каліноўскага ў Мінску была вернута памятная дошка з бюстам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Яе ўсталявалі з левага боку ад галоўнага ўваходу ў Палац барацьбы імя Аляксандра Мядзведзя.

Гэта пацвердзілі актывісты грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва", якія раніцай прыйшлі на месца, каб паразмаўляць з кіраўніцтвам спартыўнага будынка аб лёсе памятнай дошкі Каліноўскаму. Нагадаем, у пачатку тыдня ў СМІ з`явілася інфармацыя аб яе знікненні з цэнтральнага ўваходу ў палац.

Як паведамляе прэс-служба ГА "Альтэрнатыва", паводле слоў кіраўніцтва ўстановы, памятную дошку знялі, каб перанесці яе на больш бачнае месца.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН